Сцяг Уганды
Выгляд
Дзяржаўны сцяг Уганды быў прыняты 9 кастрычніка 1962 г. — у дзень, калі Уганда набыла незалежнасць ад Вялікабрытаніі. На сцягу намаляваныя шэсць палос аднолькавай шырыні ў наступным парадку (зверху): чорны, жоўты, чырвоны, чорны, жоўты, чырвоны. У цэнтры сцяга размешчаны белы круг з выявай нацыянальнага сімвала — ўсходняга венцаноснага жураўля (Balearica regulorum), які глядзіць у бок тронка. Тры колеры сімвалізуюць афрыканскіх людзей (чорны), афрыканскае сонца (жоўты) і афрыканскае брацтва (чырвоны — колер крыві, якая аб'ядноўвае ўсіх людзей). Колеры сцяга супадаюць з колерамі Угандскага Народнага Кангрэсу.